Прыміце сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым!
Мы любім і заўсёды чакаем гэта цудоўнае свята. Яно нагадвае аб непарыўнай сувязі пакаленняў, неабходнасці клапаціцца пра сваіх блізкіх.
У гэтыя дні жадаю міру і спакою ў кожным доме, паразумення, дастатку, шчасця, душэўнай раўнавагі, поспехаў, моцнага здароўя і ўсяго самага лепшага. Няхай Нараджэнне Хрыстова сагравае вашы сэрцы любоўю і цяплом, дае сілы для пераадолення цяжкасцей і нягод, дорыць добры настрой. Няхай міласэрнасць і дабрыня ўмацоўваюць у душах веру, надзею і любоў да ўсіх людзей, якія вакол нас!
Цудоўных вам Калядных дзён!
Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь сёмага склікання



