Нядаўна ў сталічным Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстасць, падчас якой шматдзетныя матулі Міншчыны сталі ўладальніцамі ордэнаў Маці. Сярод атрымаўшых высокую дзяржаўную ўзнагароду ёсць і прадстаўніца Валожыншчыны – Вольга ЖЫДЗЕЙКА з Ракава.

Ордэны і кветкі жанчынам за іх сапраўдны мацярынскі подзвіг уручыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. Іван Станіслававіч ад душы павіншаваў матуль і іх сем’і з надыходзячым Новым годам і Калядамі. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што менавіта яны, лепшыя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, забяспечваюць дэмаграфічную бяспеку Рэспублікі Беларусь, а іх нашчадкі без перабольшання – яе будучыня.
Продолжение статьи читайте в номере газеты «Працоўная слава» за вторник 11 января 2022 года.



