Пра паляванне з такой колькасцю трафеяў марыць кожны сапраўдны паляўнічы.
25 снежня мінулага года ў Вішнеўскім лясніцтве, паблізу ўрочышча “Шуловічы”, было выяўлена месцазнаходжанне зграі ваўкоў. Таксама вызначылі, што ў аклад трапілі 7 шэрых драпежнікаў. Было прынята рашэнне абцягнуць прыкладны ўчастак іх знаходжання чырвонымі флажкамі. Работы праводзіліся з 16 да 20 гадзін.

Само паляванне на ваўкоў пачалося з раніцы наступнага дня. На адстрэл драпежнікаў сабраліся 43 паляўнічыя на чале з вядучым інжынерам па паляўнічай гаспадарцы Паўлам Садоўскім.

Былі зроблены два загоны. Падчас першага здабылі чатырох ваўкоў. Пры паўторным – яшчэ трох. Такім чынам, у той нядзельны дзень была знішчана ўся зграя шэрых драпежнікаў.
Дарэчы, усяго за 2021 год застрэлены 9 ваўкоў.
Наталля ШТЭЙНЕР



