Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З мэтай захавання дзяржаўнасці

14.01.2022

У канферэнц-зале турыстычнага інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра прайшла сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега СЕМЕНЧУКА з работнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Алег Семянчук азнаёміў прысутных са змяненнямі і дапаўненнямі, якія ўнесены ў праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падрабязна спыніўся на новых артыкулах Асноўнага закона.

“Мы павінны прыняць рашэнне: якой хочам бачыць нашу Беларусь заўтра, як яна будзе развівацца далей?” – падкрэсліў дэпутат.

Вольга ПРАТАСЕВІЧ, намеснік дырэктара ТЦСАН:

– Рада была прысутнічаць на сустрэчы, дзе абмяркоўваліся важныя пытанні жыцця ўсіх беларусаў. Мне імпануе, што нашу краіну ацанілі як гістарычную каштоўнасць з глыбокай спадчынай. Зацікавіў 89 артыкул Канстытуцыі, дзе гаворыцца аб наданні статусу вышэйшага дзяржаўнага органа ўлады Усебеларускаму народнаму сходу. Шмат гаворыцца пра тое, што кожны грамадзянін мае права голасу, можа выказаць сваё меркаванне – зрабіць акцэнт на тым, што для яго асабіста важна. І рэферэндум – унікальная магчымасць для гэтага.

Таццяна ЗАГОРСКАЯ, эканаміст:

– Пакуль падрабязна з тэкстам новай Канстытуцыі не азнаёмілася, хацелася больш глыбока вывучыць. А наш дэпутат усё зразумела расказаў і патлумачыў – таму пытанняў не ўзнікла. Лічу, што на рэферэндум абавязкова трэба ісці: хто ж, як не мы, грамадзяне Беларусі, будзем вызначаць, як нам жыць далей?

Таццяна АКУШКА, загадчыца дзённага аддзялення для інвалідаў:

– Такія сустрэчы і важныя, і патрэбныя. Мы самі будуем нашу краіну – будучыню для нашых дзяцей. А ўлічваючы спецыфіку работы і тую катэгорыю людзей, з якой працуем: пажылыя грамадзяне, інваліды, шматдзетныя сем’і, сярод іх ёсць тыя, да каго трэба лішні раз падысці, патлумачыць, нагадаць, звярнуць увагу. Хочацца спадзявацца, што беларусы зоймуць актыўную грамадзянскую пазіцыю і абавязкова прыйдуць на рэферэндум. Свет не стаіць на месцы – мы мяняемся, безумоўна, трэба нешта мяняць у жыцці і ў заканадаўстве ў першую чаргу.

Алена ЗАЛЕСКАЯ