Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Ганаруся сваімі сынамі! Яны выраслі сапраўднымі мужчынамі”

19.01.2022

Выбар будучай прафесіі – справа не з лёгкіх. Нашы героі, Віталь і Дзяніс НЕХВЯДОВІЧЫ, заўсёды цвёрда ведалі, што сваё жыццё прысвецяць важнай і патрэбнай прафесіі.

Мама, Наталля Сяргееўна, ніколі не думала, што нехта з сыноў звяжа лёс з МНС. Затое была ўпэўнена: яе хлопчыкі самыя лепшыя, чулыя і клапатлівыя, добрыя і адказныя. У дзяцінстве яны не маглі прайсці міма чужой бяды, нікому не адмаўлялі ў дапамозе, абавязкова выконвалі абяцанні. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце 6 гадоў, яны сапраўды дружныя. Старэйшы, Віталь, пасля тэрміновай службы ў войску застаўся працаваць па кантракце. Але неяк пасля сустрэчы са знаёмым выратавальнікам ён вырашыў, што хоча дапамагаць людзям, і не проста так, а ўладкавацца на працу ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Малодшы, Дзяніс, мабыць, пайшоў па слядах брата.

Наталля Сяргееўна ўвесь час хвалюецца за дзяцей. Яна разумее, што іх прафесія небяспечная, але такая неабходная людзям. Трагедыі здараюцца, і тады надзея толькі на выратавальнікаў. Шмат гадоў таму сям’я Нехвядовічаў таксама сутыкнулася з бядой – на пажары загінула бабуля. Віталь і Дзяніс у той час былі зусім маленькія, але пра выпадак ім расказвалі блізкія. Магчыма, гэта паўплывала на тое, што хлопцы зрабілі выбар на карысць працы ў МНС. У кожнага з іх ужо свая сям’я, якая з нецярпеннем чакае дома.

Служба ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях зрабіла маладых людзей больш сур’ёзнымі. Маме вельмі прыемна бачыць, якія выдатныя хлопцы служаць разам з Віталем і Дзянісам. На рабоце ўсякае можа здарыцца, і надзейнае плячо таварыша – тое, на што могуць разлічваць яе дзеці ў цяжкую хвіліну. Наталля Сяргееўна ганарыцца сынамі: яны выраслі сапраўднымі мужчынамі, якія займаюцца годнай справай.

Наш кар.ф

Задайте вопрос