Актыўнае абмеркаванне новага праекта Канстытуцыі гэтак жа важна, як i яе прыняцце. Для таго, каб пачуць меркаванне ўсіх, каб зразумець, што азначае кожная папраўка, і ўнесцi свае прапановы, праводзяцца дыялогавыя пляцоўкi. Канстытуцыя павінна быць напісана так, каб яе разумелi ўсе адназначна і ўлічваліся інтарэсы ўсяго грамадства.
Наша рэдакцыя сабрала меркаваннi маладых людзей пра канстытуцыйную рэформу. У рэшце рэшт, іх энергія, жаданне тварыць і змяняць давалі і даюць магчымасць дзяржавам выходзіць на новыя віткі развіцця. Шмат у каго розныя погляды, але, нягледзячы на гэта, усіх аб’ядноўвае гатоўнасць разам будаваць будучыню краіны.
Дар’я АМЕЛЬЯНОВІЧ, настаўнік матэматыкі ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына”:
– Сярод маіх калег няма абыякавых людзей, усе актыўна знаёмяцца з праектам Канстытуцыі. Лічу, што заслугоўваюць увагі абноўленыя палажэнні і гарантыі, якія датычацца клопату аб пажылых грамадзянах, інвалідах, моладзі, сіротах. Таксама хочацца адзначыць, што праект Канстытуцыі захоўвае пераемнасць з цяперашнім Асноўным законам, гарантуючы грамадзянам права на працу, абарону эканамічных і сацыяльных інтарэсаў. Абноўленая Канстытуцыя – гэта аснова для будучыні нашай краіны. А каму, як не нам, уносіць уклад у развіццё і працвітанне Рэспублікі Беларусь. Сіла Беларусі – у адзінстве, грамадзянскай свядомасці, патрыятызме, адказнасці за лёс нашай Радзімы, захаванне яе гістарычных традыцый і духоўных каштоўнасцей. Нам, маладому пакаленню, абавязкова трэба прыйсці на рэферэндум.
Падрабязна чытайце матэрыял у нумары газеты «Працоўная слава» за 21 студзеня 2022 года



