Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прайшла на рэспубліку!

25.01.2022

Дыпломам 1-й ступені па прадмеце “Працоўнае навучанне” за ўдзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды адзначана вучаніца СШ № 1 г. Валожына Алена РУБАН. Такога высокага ўзроўню, што дае права на ўдзел у фінале традыцыйных спаборніцтваў лепшых з лепшых школьнікаў краіны, мэтанакіраваная дзевяцікласніца дасягнула пад кіраўніцтвам педагога Іны КЕРБЕДЗЬ. Віншуем з поспехам!

Алімпіядны рух сярод школьнікаў Беларусі з кожным годам набірае абароты. Самыя амбіцыйныя юнакі і дзяўчаты рэалізуюць творчыя і навуковыя памкненні на розных узроўнях. На гэтым шляху іх дарадцамі, трэнерамі і даверанымі асобамі становяцца педагогі, якія здолелі давесці свой прафесіяналізм да такога ўзроўню, што не проста годна выкладаюць вучням праграмны матэрыял, а ўмела заахвочваюць самых адораных паглыбляцца ў прадмет і абараняць гонар школы падчас раённых і абласных спаборніцтваў, імкнуцца паказаць свае здольнасці на рэспубліцы.  

Фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос