
Выхаванка сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Каміла Радкевіч змагла пераадолець першую прыступку на шляху да фіналу рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды”. Пад кіраўніцтвам педагога Алы Яфімчык дзяўчына распрацавала тэматычную калекцыю з сямі мадэляў подыумнай моды. Усе яны аб’яднаны агульнай тэмай, якую навеялі ўборы англійскай каралевы Вікторыі і іншых жанчын перыяду яе праўлення.
Валожынскі ліцэй не ўпершыню прадстаўляе на прэстыжным форуме сваіх дызайнераў.

Сама Ала Аляксандраўна і яе гадаванец, аднакурснік Камілы, Аляксей Русакоў ужо выносілі аўтарскія калекцыі на прысуд кампетэнтнага журы, у складзе якога – прафесіяналы фэшн-індустрыі. Іх работы надрукаваны ў каталогах, што заўсёды выдаюцца пасля фіналу. Поспехі прадстаўнікоў валожынскай навучальнай установы сапраўды ўражваюць. Мяркуйце самі.
Калекцыя “ASTATAK” (А. Русакоў) атрымала спецыяльны прыз ад Беллегпрама, а калекцыя “Агнэся” (А. Яфімчык) стала ўдзельніцай 44-й міжнароднай выставы-кірмашу “BelTexIndustry”, дэманстравалася ў час паказу-прэзентацыі падчас рэспубліканскага Дня настаўніка ў Палацы Рэспублікі.
Падрабязна матэрыял чытайце у нумары 6 газеты «Працоўная слава» за 25.01.2022 года



