Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Такіх ільгот няма ні ў адной галіне

28.01.2022

28 01 2022 22 2

Пра сельскагаспадарчую галіну раёна расказвае выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй ЗАГОРСКІ.

На мінулым тыдні кіраўніцтва ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама – выконваючы абавязкі начальніка Андрэй ЗАГОРСКІ і намеснік начальніка Вольга ПАВІЧ – сустрэлася з вучнямі старэйшых класаў Багданаўскай і Ракаўскай адзінаццацігодак і іх бацькамі. Размову вялі пра выбар будучай прафесіі, а менавіта пра спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці. На сустрэчы прысутнічаў прадстаўнік БДАТУ Ігар ЗАКРЭЎСКІ.

Падумаць ёсць аб чым…

Аграрны комплекс у Беларусі – важнейшая сфера дзейнасці чалавека, якая вызначае харчовую бяспеку краіны, у значнай ступені сацыяльную і палітычную стабільнасць у грамадстве. Мэты і задачы, пастаўленыя перад галіной, могуць паспяхова вырашацца толькі пры наяўнасці прафесіянальных кадраў. У цяперашні час спецыялістаў-аграрыяў рыхтуюць 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (г. Горкі) рыхтуе аграномаў, зоаінжынераў, інжынераў, эканамістаў; Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны – ветэрынарных урачоў і зоаінжынераў; Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт – аграномаў, зоаінжынераў, ветэрынарных урачоў, эканамістаў; Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (г. Мінск) – інжынераў і эканамістаў. Таксама 27 каледжаў рыхтуюць аграномаў, заатэхнікаў, фельчараў ветэрынарнай медыцыны, тэхнікаў-асемянатараў, тэхнікаў-будаўнікоў, тэхнікаў-энергетыкаў, бухгалтараў, юрыстаў.

Сёння на заканадаўчым узроўні прадастаўлены шырокія магчымасці для паступлення моладзі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці і для далейшай працоўнай дзейнасці. Такіх ільгот няма ні ў адной галіне. Выпускнікі аграрных класаў пры наяўнасці ў атэстаце адзнак не ніжэй за 7 балаў па прадметах профільных іспытаў пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці залічваюцца ў аграрныя ВНУ без уступных іспытаў – па гутарцы.

 Мэтавыя дагаворы могуць быць заключаны з любой сельскагаспадарчай арганізацыяй раёна ці ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Мэтавая падрыхтоўка дае магчымасць абітурыентам самім выбраць месца будучай работы; паступаць па асобным конкурсе, які значна меншы за агульны; атрымаць даплаты да асноўнай стыпендыі ў перыяд навучання ад арганізацыі, якая заключыла з імі дагавор; праходзіць вытворчую практыку на месцы будучай работы, што ў далейшым дазваляе хутчэй адаптавацца да калектыву і месца работы.

 Для абітурыентаў, што плануюць здаваць уступныя экзамены ў ВНУ, арганізаваны кароткатэрміновыя падрыхтоўчыя курсы, якія дапамогуць атрымаць дадатковыя веды па профільных прадметах. На час праходжання курсаў ёсць магчымасць пражывання ў інтэрнатах. Таксама студэнты аграрных ВНУ маюць магчымасць прайсці службу ў рэзерве падчас летніх канікулаў на працягу 3 гадоў навучання: падрыхтоўка па ваенна-ўліковай спецыяльнасці складае 4 месяцы і праходзіць у тры этапы. Існуе шэраг нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць комплекс матэрыяльных стымулаў і гарантый для маладых спецыялістаў – напрыклад, даплаты да заработнай платы на працягу 5 гадоў работы.

Летась у гаспадаркі і на перапрацоўчыя прадпрыемствы раёна прыйшлі 34 маладыя спецыялісты. Сярод іх – аграномы, інжынеры, энергетыкі, заатэхнікі, эканамісты, ветурачы, бухгалтары, юрысконсульты, спецыялісты па кадрах, электрагазазваршчыкі, трактарысты-машыністы. На сёння сельскагаспадарчая вытворчасць мае вялікую патрэбу ў зоаінжынерах, заатэхніках, ветэрынарных урачах, аграномах.

Апошнія гады ў аграрным комплексе вялікая ўвага надаецца тэхнічнай мадэрнізацыі галіны і ўкараненню высокавытворчых і энергаэфектыўных машын і абсталявання. Сучасная сельская гаспадарка мае патрэбу ў энергічных і мэтанакіраваных спецыялістах.

Наш кар.

 

Задайте вопрос