Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Услед за карыфеямі, ці Per aspеra ad astra

28.01.2022

Валожыншчына шчыра ганарыцца землякамі, якія, згодна з вядомым выразам, што прыпісваецца Луцыю Анею Сянеку, – “праз церні да зор”, рухаліся да поспеху кожны ў сваёй галіне і  пакінулі значны след у развіцці беларускай навукі. Гэта акадэмікі В. А. Каваленка, І. І. Ліштван, В. П. Рагойша, прафесары, доктары навук Я. В. Радына, В. І.  Карзюк, А. І. Яблонскі, І. І. Басецкі. Іх заслугі перад дзяржавай цяжка пераацаніць.

Аднак і маладое пакаленне навукоўцаў старанна працягвае справу карыфеяў. Валожыншчына за апошнія дзесяцігоддзі ўзгадавала не адну асобу, якая пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі пажадала заявіць аб жаданні сказаць уласнае слова ў навуцы і прыняла няпростае рашэнне аб паступленні ў аспірантуру (пасля чаго звычайна ідзе абарона кандыдацкай дысертацыі, а затым, як кажуць, не за гарамі і доктарская). Гераіня гэтага артыкула пакуль у самым пачатку няпростага шляху. У мінулым годзе яна паступіла ў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, каб пры падтрымцы свайго навуковага кіраўніка, загадчыка кафедры патанатоміі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Таццяны Ляйкоўскай паглыбіцца ў вывучэнне рака прастаты.

Алена ЛІСНЕЎСКАЯ – наша зямлячка. Яе прозвішча шмат скажа прадстаўнікам сталага пакалення валожынцаў, бо гэта тыя, хто помніць час, калі ў райбальніцы працавалі ўрачы Святлана і Яўгеній Ліснеўскія. Таленавітым гінеколагу і ўролагу многія абавязаны не толькі здароўем, але і самім жыццём. На жаль, Святлана Фёдараўна да крыўднага рана пайшла з жыцця, Яўгеній Анатольевіч даўно практыкуе ў сталіцы. Урачэбную дынастыю працягвае іх адзіная дачка. Яна не пабаялася выбраць бадай самую складаную медыцынскую спецыяльнасць – “Урач-патолагаанатам”, якую многія з нас з-за недасведчанасці ці з-за распаўсюджаных  кінаштампаў часта ўспрымаюць як нешта змрочнае і страшнае. На самай жа справе толькі каля 10% занятасці калегі Алены Яўгеньеўны прысвячаюць высвятленню прычын смерці, астатняя іх работа скіравана на ацэнку біяпсій, узятых з тканак захварэўшых людзей. Дэталёвы аналіз матэрыялаў дазваляе ставіць правільныя дыягназы. Работа па параўнанні клетак з паталогіяй з узорамі нормы складаная і карпатлівая. Таму, як, напэўна, ужо здагадаліся чытачы, большую частку рабочага дня А. Я. Ліснеўская і яе падначаленыя праводзяць за мікраскопам.

Падрабязна матэрыял чытайце  ў №7 за 28.01.2022 года

Задайте вопрос