Вёска Доры. Мемарыял «Загінуўшых чакаюць вечна». Пажылы чалавек узіраецца ў твары маўклівых постацей, быццам стараецца пазнаць у іх сваіх суседзяў, якія сталі ахвярамі жудаснай карнай аперацыі – адной з многіх, праведзеных фашысцкімі захопнікамі на беларускай зямлі.
На помніку, узведзеным у памяць аднавяскоўцаў Генрыха Маркавіча АРЦІШЭЎСКАГА, што загінулі ад варожых куль ці ў агні палаючай царквы, – 146 прозвішчаў. Менавіта столькі жыццяў забралі акупанты толькі ў адным населеным пункце на Валожыншчыне. Усяго ж у Беларусі жадаючымі ўстанавіць «новы парадак» спалена разам з жыхарамі больш за 9 тысяч вёсак. Генацыд беларускага народа – факт, які немагчыма выкрасліць з гісторыі, які нельга забыць…
Працяг чытайце ў газеце за 04.02.2022



