Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Графік працы сацыяльных пунктаў ДУ “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” на 2022 год

09.02.2022

Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 5 “Аб зацвярджэнні палажэнняў аб установах сацыяльнага абслугоўвання”, Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2013 № 07-04-13/2232П, у мэтах забеспячэння даступнасці аказання сацыяльных паслуг у ДУ “Валожынскі ТЦСАН” створаны і функцыянуюць сацыяльныя пункты, у тым ліку з прымяненнем выязной формы работы.

Сацыяльны пункт – адасобленае памяшканне, размешчанае па-за месцам знаходжання цэнтра і прызначанае для размяшчэння яго работнікаў, што аказваюць сацыяльныя паслугі, альбо частак некалькіх аддзяленняў цэнтра, якія забяспечваюць выкананне часткі сваіх функцый на замацаванай тэрыторыі.

Мэта дзейнасці сацыяльнага пункта: ажыццяўленне на замацаванай тэрыторыі арганізацыйнай, практычнай і метадычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні і аказанні сацыяльных паслуг грамадзянам (сем’ям), што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Цяжкая жыццёвая сітуацыя – абставіны, якія аб’ектыўна парушаюць нармальную жыццядзейнасць грамадзяніна, наступствы якіх ён не ў стане пераадолець за кошт уласныхсродкаў і наяўных магчымасцей.

Асноўныя напрамкі дзейнасці сацыяльнага пункта:

– кансультаванне грамадзян і прыём дакументаў па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання;

– абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзян, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльнай дапамогі і аказання сацыяльных паслуг;

– вызначэнне канкрэтных форм сацыяльнай дапамогі грамадзянам, зыходзячы са стану здароўя, магчымасці самаабслугоўвання і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Стацыянарны сацыяльны пункт у г. п. Івянец размешчаны па адрасе: пл. Свабоды, д. 2 (адміністрацыйны будынак пасвыканкама г. п. Івянец і Івянецкага сельвыканкама, 1-ы паверх), тэлефон: 8-01772 48203.

Графік працы:

панядзелак-пятніца – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00;

абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00;

выхадныя – субота, нядзеля.

Сацыяльныя пункты з выязной формай работы:

  1. Сацыяльны пункт, размешчаны па адрасе: аг. Вішнева, вул. Гагарына, д. 28а (у будынку Вішнеўскага сельвыканкама), тэлефон: 8-01772 44435, 8-01772 63921.

Графік працы: другі аўторак кожнага месяца з 10.00 да 11.00.

  1. Сацыяльны пункт, размешчаны па адрасе: аг. Ракаў, пл. Свабоды, д. 11 (у будынку Ракаўскага сельвыканкама), тэлефон: 8-01772 30305.

Графік працы: трэці аўторак кожнага месяца з 10.00 да 11.00.

  1. Сацыяльны пункт, размешчаны па адрасе: аг. Гародзькі, вул. Савецкая, д. 2а (у будынку Гародзькаўскага сельвыканкама), тэлефон: 8-01772 48136.

Графік працы: чацвёрты аўторак кожнага месяца з 10.00 да 11.00.

 

Наталля ХАДАСЕВІЧ,

Загадчык аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання

http://psl.by/?p=59699

Задайте вопрос