Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

За вопытам – у Бабровічы

10.02.2022

Сёння на базе СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” пройдзе рэспубліканскі семінар, на якім будуць падведзены вынікі работы сельскагаспадарчых філіялаў газазабяспечваючых арганізацый за мінулы год і пастаўлены задачы на бягучы. Таксама будзе разгледжана пытанне падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ.

Да ўдзелу запрошаны намеснікі генеральных дырэктараў газазабяспечваючых арганізацый, якія курыруюць сельгасгаліну ў Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях, а таксама кіраўніцтва вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз”, Мінгазу, Мінск — і Магілёўаблгазу.

У Бабровічах удзельнікі семінара азнаёмяцца з работай механічных майстэрняў, пунктаў тэхнічнага абслугоўвання і рамонту шын, наведаюць склад запасных частак, абменны пункт. Пабачаць, як ідзе падрыхтоўка тэхнікі да вясенне-палявых работ. Таксама будзе прадстаўлена праграма сістэмы кропкавага земляробства і рабочы план па правядзенні вясенняй пасяўной кампаніі.
На ферме “Саланая” пакажуць умовы ўтрымання і вырошчвання абердзіна-ангускай мясной пароды жывёлы, прысутныя пабачаць, якія бытавыя ўмовы створаны для персанала, як захоўваюцца патрабаванні па ахове працы пры вытворчасці работ, наведаюць склад для захоўвання насеннага матэрыялу.

На малочнатаварным комплексе “Бабровічы” будзе магчымасць азнаёміцца з работай цэха па вытворчасці малака, паглядзяць, як праведзена рэканструкцыя даільнага абсталявання, арганізавана работа цэха радзільнага аддзялення, як вядзецца ўзнаўленне статка, наладжана раздача кармоў і вырошчваецца маладняк да 3 месяцаў. Якія бытавыя ўмовы створаны для персанала і як захоўваюцца патрабаванні па ахове працы пры вытворчасці работ.

http://psl.by/?p=59730

Задайте вопрос