Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Наша ісцінная нацыянальнасць – чалавек

11.02.2022

У рамках мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на тэму «Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны» (аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь) для вучняў 8-11 класаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» адбылася сусрэча з настаяцелем царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Гародзькі айцом Сергіем.

ШАГ 1 «МЫ ДАВЕДАЕМСЯ».

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ала Віктараўна Сівец пазнаёміла прысутных са зместам інфармацыйных блокаў: «Прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь»; «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, – месца духоўнага яднання».
У фокусе абмеркавання блока «Прыярытэты канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» былі: незалежная Беларусь, канфесійная палітыка Рэспублікі Беларусь; талерантнасць, гуманныя адносіны паміж людзьмі незалежна ад іх нацыянальнасці; міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны; нацыянальная самасвядомасць, светаразуменне, мір на зямлі; верацярпімасць і адсутнасць канфліктаў на рэлігійнай глебе; дзейнасць рэлігійных арганізацый; права на свабоду сумлення і свабоду веравызнання, на сацыяльную справядлівасць, роўнасць, абарону правоў і інтарэсаў незалежна ад стаўлення да рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасці; дыялог паміж канфесіямі на аснове павагі да правоў чалавека і рэлігійнай памяркоўнасці; канстытуцыйныя правы на свабоду сумлення і веравызнання; міжнацыянальны свет, міжканфесійны дыялог і добрасуседства ўсіх рэлігій.

Канфесійная палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на падтрыманне і ўмацаванне міжканфесійнага міру, згоды ў беларускім грамадстве, развіццё ўзаемадзеяння з гістарычна традыцыйнымі канфесіямі. Звяртаючыся да вернікаў, Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Самым галоўным здабыткам і дасягненнем з’яўляецца тое, што мы захавалі мір і спакой на нашай зямлі. Свет міжканфесійны і міжнацыянальны свет – гэта тое, чым ганарыцца любая дзяржава. І, перш за ўсё, наша Беларусь».

11 02 22 9

У сваім выступленні айцец Сергій акрэсліў асноўныя пункты праваслаўнага светапогляду:

1. Міласэрнасць: аказанне дапамогі таму, хто мае патрэбу ў ёй, палягчэнне пакут няшчаснага. Міласэрны чалавек здзяйсняе спадобнае Госпаду справу.

2. Прабачэнне: не менш важны бок жыцця. Гаворка ішла не аб забыцці крыўды, а аб прадастаўленні права самому Богу караць крыўдзіцеляў. Без прабачэння ўсіх, хто крыўдзіў хрысціяніна, той не зможа трапіць паслясмерці ў рай.

3. Стойкасць: чалавек верыць і надзеіцца на дапамогу Бога, даводзіць да канца любую справу і не сумуе. Гэта неабходна для распаўсюджвання дабра і веры.

4. Царква: з’яўляецца «правадніком» вучэнні ад Бога да чалавека. Яна іграе важную ролю ў жыцці верніка: сюды прыходзяць на споведзь і прычашчэнне, Царквад апамагае заблытаўшымся і вучыць тых, хто хоча даведацца, што значыць быць праваслаўным чалавекам.

5. Споведзь: шчыры аповед пра свае грахі, раскаянне ў іх і атрыманне прабачэння. З’яўляецца адным з сакрамэнтаў, абавязковых да выканання. Калі чалавек не паспее паспавядацца, ён не зможа трапіць у Рай.

6. Нядзеля: дзень, калі вернік павінен пакінуць жыццёвыя клопаты і падумаць абдушы і Госпадзе.У гэты час прынята наведваць храм і маліцца.

У гэты дзень Айцец Сергій прыйшоў ва ўстанову адукацыі не з пустымі рукамі, ён прынёс падарункі для выхаванцаў дзіцячага садка, за што дзеці былі яму вельмі ўдзячныя.

У фокусе абмеркавання блока «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі» былі: традыцыі, патрыятызм, духоўныя каштоўнасці; гістарычная і культурная памяць; захаванне гісторыка-культурнай спадчыны; прыклад мужнасці і стойкасці продкаў; міласэрнасць і гуманізм, міралюбнасць, паразуменне; дабрачынныя ініцыятывы, нацыянальныя святыні.

ШАГ 2 «МЫ РАЗВАЖАЕМ».

Было арганізавана абмеркаванне атрыманай інфармацыі, дзе вучні выказаліся аб значнасці канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, якая накіравана на падтрыманне і ўмацаванне міжканфесійнага міру, згоды ў беларускім грамадстве, развіццё ўзаемадзеяння з гістарычна традыцыйнымі канфесіямі.

11 02 22 9

ШАГ 3 «МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ».

Сівец А.В. запрасіла прысутных ў бібліятэку на агляд выставы кніг праваслаўнай літаратуры «Лучи немеркнущих страниц». Таксама яна пазнаёміла са зместам вугалка праваслаўнай культуры, таму штоўстанова адукацыі была месцам рэалізацыі праекта інавацыйнай дзейнасці «Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара» (2018-2021), а ў 2021 пачала рэалізацыю інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі этнічнай сацыялізацыі асобы выхаванцаў і навучэнцаў у сучаснай і адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа».

У заканчэнні прагучалі словы англійскага пісьменніка Герберта Уэлса «Наша ісцінная нацыянальнасць – чалавек».

Задайте вопрос