Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

14.02.2022

Таццяна ПРАКАПОВІЧ, лабарант-мікрабіёлаг Валожынскага вытворчага ўчастка ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”:

– Знаёмячыся з праектам змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, звярнула ўвагу на многія папраўкі, якія прапануецца ўнесці ў Асноўны закон. На маю думку, вельмі важна захаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. У праекце так і сказана, што сям’я – гэта саюз жанчыны і мужчыны, яна знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Гэта пытанне мяне хвалюе, бо яно тычыцца нашых дзяцей, нашых унукаў і іх будучыні.

Але яшчэ важная папраўка аб захаванні гістарычнай памяці, а для нашай сям’і асабліва – мой дзядуля загінуў на вайне, мы шануем яго памяць, з унукамі наведваем памятныя мясціны, гаворым, як важна ведаць сваю гісторыю. Абавязкова прыйдзем на рэферэндум, кожны голас важны.

Дзмітрый УГЛІК, член Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў:

– Кожны з нас хоць раз задумваўся аб сваёй будучыні. Плануемыя папраўкі і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь закранаюць будучыню кожнага. 27 лютага адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум. Гэта гістарычны момант у развіцці нашай дзяржавы. Маладому пакаленню трэба жыць з новай Канстытуцыяй, будаваць па ёй сваё жыццё, умацоўваць і развіваць нашу краіну. Вельмі важна, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь праявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю і прыняў удзел у рэферэндуме.

Святлана МАРТУНОВІЧ, бухгалтар раённага камітэта прафсаза работнікаў аграпрамысловага комплексу:

– Усёй душой люблю родную Беларусь. Хачу, каб яна праз гады заставалася незалежнай і мірнай. Спадзяюся, наш народ заўсёды будзе сам вызначаць курс, па якім яму рухацца. У бягучым месяцы грамадзянам рэспублікі ў чарговы раз прадастаўлена права выказаць сваю думку. Кожны мае права паўдзельнічаць у Рэспубліканскім рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю краіны. Ці ўдзельнічаць у Вялікім апытанні? Такое пытанне для мяне асабіста не стаіць. Ці ж я не грамадзянка? Упэўнена: кожны, хто жадае дзяржаве ў цэлым і ў прыватнасці нашай малой радзіме – Валожыншчыне – шчасця і росквіту, не мае права ігнараваць такія значныя, па-сапраўднаму гістарычныя падзеі. Пазіцыю накшталт “у баку пастаю” не прызнаю. Калі хто супраць таго, што прапаноўваецца, няхай пры дапамозе бюлетэня выказваецца супраць. Ну а хто падтрымлівае прапановы, той з чыстым сумленнем павінен прагаласаваць станоўча.

Задайте вопрос