У выставачнай зале народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” адбылася творчая сустрэча “Падзяліцца сакрэтам” з майстрам Міхаілам Васільевічам Станкевічам - членам народнага аб'яднання народных майстроў "Скарбніца" ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”. Валожынцы добра ведаюць яго як цудоўнага разьбяра па дрэву. Ён мастак-самавук. Яго прага да творчасці праяўляецца ў шматграннай стваральнай дзейнасці: працуе ў жанры пейзажа, партрэта, стварыў шэраг кампазіцый міфалагічна-гістарычнага накірунку.
Пад час сустрэчы Міхаіл Станкевіч правёў для прысутных майстар-клас разьбы па дрэву.



