21 лютага ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурная хвілінка “Ведай і любі родную мову”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, дзеці пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, казкамі беларускіх пісьменнікаў, з народнымі прыказкамі і прымаўкамі.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Родная мова, цудоўная мова!”.



