Паважаныя жыхары Валожынскага раена!
Ад усёй душы, шчыра і сардэчна віншую вас з Днем абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята, авеянае мужнасцю і доблесцю нашых воінаў, аб’ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян нашай краіны, каму дарагі яе лёс , хто мірнай працай і воінскай доблесцю дамагаецца дабрабыту і стабільнасці, умацоўвае моц і аўтарытэт Беларусі ў свеце, хто нясе баявую вахту і хто толькі рыхтуецца выканаць свой абавязак перад Радзімай.
З асаблівымі словамі падзякі звяртаюся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых ваенных канфліктаў, хто ў суровыя дні выпрабаванняў адстаялі незалежнасць нашай дзяржавы. Нізкі вам паклон за доблесную службу Радзіме! Вы – лепшы маральны арыенцір для моладзі!
Аддаю даніну павагі тым, хто стаіць на варце мірнага жыцця, для каго воінская служба стала лёсам і прызваннем, мужным людзям, прысвяціўшым усё сваё жыццё служэнню Радзіме.
Сення абаронцам Айчыны з'яўляецца кожны, хто лічыць сваім абавязкам берагчы родную зямлю, абараняць яе інтарэсы, чыё жыцце і праца падпарадкаваны адзінай мэце – служэнню беларускаму народу.
У гэты цудоўны дзень прыміце самыя цёплыя пажаданні дабрабыту, поспехаў у працы і воінскай службе, шчасця, здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, рэалізацыі самых смелых планаў!
Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!
А.А.Семянчук, дэпутат Палаты прадстаунікоу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



