У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы “І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы”.
Гэта невыпадкова, што 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання такіх моў Міжнародны фонд UNESCO , каб хоць у такі дзень пра гэтыя мовы ўспомнілі, на іх загаварылі.
З вялікім задавальненнем выхаванцы дзіцячага садка №2 прынялі ўдзел у гульні-віктарыне «Таямніцы роднай мовы», якая была накіравана на развіццё творчага мыслення, узбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы.



