Як інакш можна назваць мерапрыемства, якое нядаўна арганізавала для сваіх выхаванцаў класны кіраўнік 8 класа СШ № 2 г. Валожына Вераніка Іванаўна Бацян. Педагог, атрымаўшы дазвол камандавання, прывяла падлеткаў на экскурсію ў воінскую часць 30695.
На КПП каманду зацікаўленых армейскім жыццём сустрэла начальнік клуба злучэння Лілія Антонаўна Бітэль. У гэты дзень школьнікам паказалі памяшканні размяшчэння асабовага саставу, дзе юнакі і дзяўчаты паўдзельнічалі ў майстар-класе па запраўцы ложка. Пабывалі экскурсанты нават у сталовай. Асаблівае ўражанне ў большасці выклікаў Пакой баявой славы. Завяршыўся візіт урокам па карыстанні процівагазам і бронекамізэлькай, зборцы-разборцы аўтамата.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ



