
Свята Дзень абаронцы Айчыны ва ўстанове дашкольнай адукацыі — гэта добрая нагода для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, паважлівага стаўлення да ваеннага чалавека, чалавека ў форме, фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Вось і ў нашым “Дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцiг.п. Iвянец” у старэйшах групахпрайшлі фізкультурныя святы пад назвай «Школа маладога байца».

Гэта магчымасць нагадаць хлопчыкам аб тым, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. На самой справе абаронцы ёсць у кожнай сям’і — гэта дзядулі, якія ваявалі на вайне і абаранялі нашу Радзіму, старэйшыя браты, і, вядома, нашы любімыя таты, якiя служылі ў войску і сумленна аддалі абавязак сваёй Радзіме. Нашы хлопчыкі пакуль маленькія, але ўжо мараць аб службе ў Арміі каб абараняць сваю Радзіму. А пакуль мы знаёмім дзяцей і распавядаем, што такое армія і чаму 23 лютага адзначаем Дзень абаронцы Айчыны.




У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды «Танкісты», «Маракі», «Блакітныя берэты», «Чорныя пантэры». Свята складалася з розных эстафет: «Ліхія наезнікі», «Запраўка паліўных бакаў», «Трапны стралок», «Пранясі, не выпусці», «Салют перамогі», «Перанясі параненага», «Мінеры». Хуткасць, шпаркасць, спрыт былі нязменнымі спадарожнікамі нашых выхаванцаў. Таксама, дзецi спявалі песні, танцавалі і з выразам чыталі вершы.
Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе імкнуліся з усіх сіл быць першымі. У зале панавалі смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя!
Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці!
Па выніках спаборніцтваў перамагло СЯБРОЎСТВА!
Падрыхтаваў: кiраўнiк фiзiчнага выхавання А.А.Мiнтэль



