У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы працягваецца тыдзень роднай мовы. Супрацоўнікі бібліятэкі прапануюць наведвальнікам відэапрэзентацыі, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў – юбіляраў, а таксама літаратурныя выставы: “Песняры зямлі беларускай”, “Мелодыя роднай мовы”, “Родная мова – крыніца натхнення”, “Тут Радзімы маёй пачатак”,”Беларуская кніга для Вас”. Далучыцца да роднага слова можа кожны наведвальнік бібліятэкі.



