
На Партызанскім выбарчым участку № 4 актыўна ідзе датэрміновае галасаванне. Вольга і Мацвей ЖАЎНЕРЧЫКІ, маці і сын, вырашылі не пакідаць на апошні дзень, прыйшлі зрабіць свой выбар і выканаць абавязак перад Радзімай.

Уладзімір Аркадзьевіч ЖЫЛЕВІЧ сабраў сваю вялікую сям’ю і прывёў на ўчастак для галасавання. Пытаемся, што стала прычынай? “Вельмі баяўся прапусціць такую важную падзею для нас усіх па прычыне хваробы. Таму сам вырашыў зрабіць гэта загадзя і арганізаваў усю сям’ю прагаласаваць”, – адказаў ён.



