У кінатэатры “Юнацтва” адбылася ўрачыстасць да 50-годдзя ўстановы. Дырэктар Валожынскага філіяла КУП “Мінаблкінавідэапракат” Людміла Махніцкая падчас выступлення перад супрацоўнікамі ўзгадала самыя яркія старонкі развіцця раённай кінасеткі, а таксама асоб, чыю ролю ў папулярызацыі кінамастацтва і аднаўленні аднаго з важнейшых звёнаў у культурным жыцці раёна – кінатэатра – немагчыма пераацаніць.
Людміла Аляксандраўна зачытала загад дырэктара КУП “Мінаблкінавідэапракат” Таццяны Дарашкевіч, згодна з якім калектыву для яшчэ больш аператыўнага выканання прафесійных задач перадаецца новы ноўтбук. Таццяна Іосіфаўна падпісала і загад аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Л. А. Махніцкай, І. М. Букштановіч. Лістамі з падзякай адзначаны М. І. Бушуеў і З. П. Хаменка.
На сустрэчу з калектывам у святочны дзень завітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік. Пётр Іосіфавіч выканаў пачэсную місію – уручыў Падзякі старшыні райвыканкама Софіі Сакаловай і Ліліі Рагель.
Тэкст і фота
Валянціны КРАЎНЕВІЧ



