Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ВЕТЭРАН!

01.03.2022

01 03 2022 33 1

Жыхар вёскі Сазонаўшчына Аляксандр ЯРМАК сёння, 1 сакавіка, адзначыў 102-і Дзень нараджэння. Аляксандр Аляксандравіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў са снежня 1944 года па май 1945 года. Прымаў удзел у вызваленні Варшавы, Познані, Берліна. Узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

На шчасце, нягледзячы на салідны ўзрост, А. А. Ярмак па-ранейшаму ў страі. Амаль шэсць гадоў з-за складанага захворвання вачэй нічога не бачыць, аднак рухаецца самастойна, а памяці і мысленню чалавека, які перасягнуў стагадовы ўзрост, могуць пазайздросціць нават маладыя.

Павіншаваць паважанага чалавека прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр БІБІК і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана РАКАВЕЦ, старшыня Дорскага сельвыканкама Рамуальда ІВАНОЎСКАЯ.

Пётр Іосіфавіч, Святлана Леанідаўна і Рамуальда Браніславаўна пажадалі ветэрану здароўя, бадзёрасці і ўручылі яму  падарунакі. Аляксандр Аляксандравіч у сваю чаргу папрасіў перадаць удзячнасць за ўвагу кіраўніцтву раёна, а таксама пажаданне міра і дабра ўсім жыхарам Валожыншчыны.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос