Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Забаўлянкі – пазнаванкі “Мае вусы не для красы”

02.03.2022

У першы дзень першага вясновага месяца адзначаюць Сусветны дзень кошак. Папулярнасць свята тлумачыцца, перш за ўсё, тым, што кошкі спакон веку былі і застаюцца самымі папулярнымі хатнімі жывёламі ва ўсім свеце: каля 80% усіх жыхароў Зямлі трымаюць хатнюю жывёлу, і больш за палову з іх аддалі сваю перавагу менавіта кошкам.

Юныя чытачы Валожынскай дзіцячай бібліятэкі маглі   паўдзельнічаць у віктарыне  і праверыць свае веды аб любімых гадаванцах, адказаць на пытанні аб вядомых катах і кошках - героях мультфільмаў і мастацкай літаратуры.

Галерея изображений

Задайте вопрос