Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пабалеем за нашых!

03.03.2022

З 4 па 13 сакавіка Пекін прыме каля 600 лепшых паралімпійскіх спартсменаў свету і стане першым горадам, дзе адбыліся як летнія Паралімпійскія гульні, так і зімовыя. Сярод удзельнікаў зборнай каманды Беларусі ёсць і прадстаўнік нашага раёна: Аркадзь ШЫКУЦЬ з гарпасёлка Івянец! Ён паспаборнічае ў лыжных гонках сярод інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата (сядзячыя).

Урачыстыя провады Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь на XIII зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пекін прайшлі 24 лютага 2022 года ў Нацыянальным алімпійскім камітэце. У склад дэлегацыі ўвайшлі 33 чалавекі. Нашу краіну будуць прадстаўляць 16 спартсменаў у двух відах спорту: біятлон і лыжныя гонкі. У спаборніцтвах прымуць удзел 12 беларускіх паралімпійцаў, а таксама чатыры лідары, якія будуць суправаджаць па трасе атлетаў з парушэннямі зроку.

Барацьба разгорнецца на шасці пляцоўках у трох спаборніцкіх зонах у цэнтры Пекіна, Яньцыне і Чжанцзякоу. Дэвіз планетарнага першынства: “Радаснае спатканне на чыстым лёдзе і снезе”. Сярод удзельнікаў будуць разыграны 78 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту: горныя лыжы, лыжныя гонкі, біятлон, сноўборд, следж-хакей і кёрлінг на калясках.

– Па выніках выступленняў на этапах Кубка свету ліцэнзіі атрымалі 10 чалавек, пазней нам прадаставілі два дадатковыя пропускі на гульні. На гэтыя месцы мы вырашылі ўзяць маладых рабят, якім няма яшчэ і дваццаці, каб яны заранёў адчулі, што такое Паралімпіяда, – расказаў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.

Ён дадаў, што ў параўнанні з сусветнымі лідарамі ў Беларусі невялікая каманда. Па яго словах, калі ўсё складзецца добра, беларускія паралімпійцы рэальна могуць прэтэндаваць на 5-7 медалёў.

– Безумоўна, узнагароды – гэта вельмі добра. Але для мяне яшчэ большым поспехам будзе, калі нашы паралімпійцы дзякуючы сваім вынікам матывуюць людзей з абмежаванымі магчымасцямі займацца спортам і ў цэлым весці больш актыўны лад жыцця, – адзначыў Алег Шэпель.

Пабалеем за нашага паралімпійца Аркадзія Шыкуця і пажадаем яму поспехаў і перамогі!

Задайте вопрос