Прыміце сардэчнае віншаванне з самым прыгожым святам – днём, калі мы па-сапраўднаму адчуваем пачатак вясны і аднаўлення жыцця. Урачыстасці з гэтай нагоды даўно сталі народнымі. Менавіта яны напаўняюць наша існаванне пачуццём глыбокай удзячнасці да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва.
Восьмы дзень першага вясенняга месяца – асаблівы. Ён ярка падкрэслівае бясцэнныя якасці, якімі шчодра надзелены беларускія жанчыны. Прыгожыя і энергічныя, мудрыя і велікадушныя… Сёння вы дасягаеце значных поспехаў у самых розных сферах жыццядзейнасці краіны, уносіце важкі ўклад у развіццё грамадства, выхоўваеце дзяцей, клапоціцеся пра сем’і і калектывы. Нізкі паклон за такія намаганні! Няхай кожны дзень радуе ўвагай і любоўю блізкіх, а шчаслівыя ўсмешкі заўсёды ўпрыгожваюць вашы мілыя твары! З радасцю зычым моцнага здароўя, годнага самавызначэння ў прафесійнай дзейнасці, гармоніі і цяпла ў сем’ях, дабрабыту, шыкоўнага настрою, выканання самых запаветных жаданняў! Спадзяёмся, у чароўнае свята вашы дамы напоўняцца сонцам і кветкамі, мужчыны ахінуць клопатам і ўвагай, у душах будзе панаваць замілаванне ад самай жыццесцвярджальнай пары года, а дабрабыт і ўдача памножацца. Заставайцеся такімі ж цудоўнымі, сябруйце, кахайце і радуйцеся кожнаму дню!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



