2 сакавіка ў Лагойску адбылося выніковае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама, дзе былі разгледжаны пытанні аб выніках дзейнасці арганізацый у сферы культуры Мінскай вобласці ў 2021 годзе і задачах на 2022 год.
За высокія дасягненні і поспехі ў працы лепшыя супрацоўнікі і калектывы сферы культуры рэгіёну былі адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Прыемна, што ў іх лік увайшла і прадстаўніца Валожынскага раёна. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з рук намесніка міністра культуры краіны Валерыя Грамады атрымала дырэктар Валожынскага краязнаўчага музея Наталля ЛОЎЧАЯ.
Наталля Паўлаўна зазначыла, што гэта высокая адзнака самаадданай працы не толькі асабіста яе, але і ўсяго згуртаванага калектыву ўстановы культуры.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара



