Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Валожыншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2022

Гэта свята асабліва важнае для беларускай дзяржавы і кожнага грамадзяніна. Менавіта з прыняццем Канстытуцыі наш народ вызначыў  уласны стратэгічны шлях развіцця, што стала своеасаблівай кропкай адліку ва ўмацаванні суверэннай дзяржаўнасці, міру і згоды, дасягненні сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве. Канстытуцыя рэалізуе такія важныя чалавечыя каштоўнасці, як народаўладдзе і справядлівасць, роўнасць і законнасць. Нядаўна мы прынялі змяненні і дапаўненні ў наш Асноўны закон, што яшчэ больш удасканаліла асобныя яго палажэнні.
Дарагія землякі! Мы ўпэўнены: натхнёная праца кожнага з нас дазволіць паўней рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць самыя спрыяльныя ўмовы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць людзей і далейшае паступальнае развіццё Айчыны і нашай Валожыншчыны ў прыватнасці. Жадаем вам добрага здароўя і аптымізму, міру і дабрабыту, новых прафесійных дасягненняў. Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас  сімвалам упэўненасці ў шчаслівай будучыні!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Задайте вопрос