На працягу ўсяго часу свайго існавання Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця быў і застаецца ў ліку лепшых сярод устаноў сацыяльнай абароны.
Нягледзячы на складаныя ўмовы апошняга часу, дзецям тут няма на што скардзіцца – хапае ўсяго для вучобы, лячэння, адпачынку, у сталовай чакаюць смачныя стравы, праводзяцца розныя мерапрыемствы, а ад сяброў і проста добрых людзей прывозіцца мноства падарункаў. Усе, хто тут працуе, людзі неабыякавыя, душой прыкіпеўшыя да дзетак, гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы час. Ну і як вынік – узнагарода. Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама адзначыў станоўчую працу калектыву інтэрната ў 2021 годзе і ўзнагородзіў яго дыпломам у намінацыі “Тэрыторыя сацыяльнай актыўнасці”. Спадзяёмся, што і далей работнікі інтэрната на чале са сваім кіраўніком Аленай Петрашкевіч будуць рабіць усё магчымае для таго, каб яго выхаванцы адчувалі сябе тут як дома!
Валянцін Сабалеўскі.



