
Патэнцыял дадатковай адукацыі рэалізуецца ў працэсе арганічнага ўключэння падрастаючага пакалення ў свет соцыума, фарміравання культуры правядзення вольнага часу, прафесіянальнага самавызначэння.

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна дае магчымасць кожнаму дзіцяці знайсці сябе і раскрыцца як асоба.Змест баўлення вольнага часу і яго ясноўныя накірункі з’яўляюцца своеасаблівым фундаментам усей вахаваўчай работы нашай установы.
Шмат цікавых і карысных спраў праводзіцца для рабят. Гэта і майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы, гульневыя і конкурсныя праграмы. Створаны клуб ваенна-патрыятычнага накірунку “Зарніца” прапаноўвае цікавыя экскурсіі ў воінскую часць, памятныя гістарычныя месцы горада. Педагагічны калектыў цэнтра творчасці заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку новых цікавых форм работы па карыснаму напаўненню шостага школьнага дня і канікул.
Ужо распрацаваны цікавыя праграмы па розных накірунках. Так, “Марафон знатакоў” прапаноўвае рабятам удзел у інтэлектуальных конкурсах і майстар-классе па выцінанцы; “Музычны рынг” дасць магчымасць папець караоке, адгадаць мелодыі папулярных песень, зрабіць бутафорыю для фотаздымкаў.

Цікавай абяцае быть і праграма “Маленькія рэкорды Гінэса”. У пазнавальна –забаўляльнай форме рабяты паспаборнічаюць у вызначэнні самага ўмелага, галасістага, лоўкага і інш. “Рэкорды” будуць запісвацца ў імправізаваную кнігу маленькіх рэкордаў Гінеса. Напрыканцы ўдзельнікі атрымаюць “медалі”.
Для дашкольнікаў распрацавана праграма “Поле цудаў”. Дзеці змогуць пазнаёміцца з рознымі відамі гульняў , пабываць у падарожжы па краіне казак і зрабіць цацку.
Для больш старэйшых дзяцей распрацаваны прыгодніцкіквэст з выкарыстаннем розных больш складаных і цікавых заданняў.
Удзел у паходах і экскурсіях па роднаму краю- яшчэ адзін цікавы накірунак выхаваўчай работы. Ужо адбылася экскурсія на экалагічную сцежку “Сябрыньскае скрыжаванне”. Яна дала магчымасць убачыць на свае вочы грацыёзных жывел, тарпанападобных коней, пабываць на глушаковай ферме, пазнаёміцца з цудоўнай флорай і фаунай Налібоцкай пушчы. Такія пазнавальныя “вылазкі” плануецца праводзіць кожную суботу. Асабліва актуальна гэта пытанне ў вясенні і летні час, калі прырода абуджаецца і вабіць сваімі першацветамі, свежай, насычанай зеленню, буйствам фарбаў і абуджаючага жыцця. Запрашаем дзяцей, іх бацькоў і педагогаў далучыцца да цікавай і вельмі карыснай справы. З пытаннямі можна звяртацца ў цэнтр дзіцячай творчасці і планаваць з карысцю правесці як выхадныя дні, так і канікулярны час.
Наперадзе яшчэ шмат экскурсій як у Налібоцкую пушчу, так і на радзіму мастака Ф.Рушчыца, па месцах ваенных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Галоўнае, каб прапанаваны матэрыял дапамагаў выхоўваць у вучнях адказнасць за адносіны да гістарычнага мінулага, сучаснага і будучага краіны і малой радзімы.
Лічым,што новы сучасны фармат правядзення тэматычных праграм і экскурсій дазволіць значна павысіць якасць культурна-дасугавай, эколага-асветніцкай і краязнаўчай работы.
І.Ваньковіч, метадыст ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна”



