Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзецей з асаблівасцямі фізічнага развіцця актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных Году гістарычнай памяці, якія адбываюцца ў нас. За 3 чвэрць мы неаднаразова бывалі ў сваім гісторыка-краязнаўчым музеі, падрыхтавалі і правялі адкрыты занятак “Млыны ракі Волма”, вечар, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выставу малюнкаў пра сваю Радзіму, глядзелі і абмяркоўвалі стужкі пра мінулае роднага краю. А зусім нядаўна пабывалі на мемарыяльным комплексе Хатынь, дзе 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі спалілі жывымі 149 жыхароў вёскі. Жах браў ад убачанага і пачутага! Надоўга застануцца ў памяці былыя вуліцы Хатыні, экспанаты экспазіцыі музея, калакольны звон, і мноства людзей, якія таксама, як і мы, прыехалі сюды аддаць даніну памяці загінуўшым. І таму праз пару дзён пасля паездкі, акурат у дзень трагедыі 79 гадоў таму назад, намі было вырашаны расказаць усім выхаванцам інтэрната, ды і работнікам таксама, пра гэту жудасную старонку гісторыі Беларусі. Падрыхтаваная літаратурна-музычная кампазіцыя нібыты вярнула нас у тыя далёкія часы, і ў чарговы раз заставіла зразумець, як гэта цудоўна калі не рвуцца бомбы і не гінуць людзі. І як важна захоўваць мір на Зямлі!
Андрэй Клок, вучань 10 класа



