Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

СВЯТА СУСТРЭЛІ БЫТАВІКІ ВАЛОЖЫНШЧЫНЫ

25.03.2022

Дзень работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання і 75-годдзе сваёй арганізацыі адсвяткаваў калектыў РКБА.

На сцэне РЦК у гонар спецыялістаў, што клапоцяцца пра якаснае аказанне бытавых паслуг насельніцтву Валожыншчыны, прагучала шмат цёплых слоў. Павіншаваць невялікі, але дружны калектыў прыбылі генеральны дырэктар упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці Наталля Суйкова, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Багатырова, якая прадставіла на мерапрыемстве яшчэ і раённую арганізацыю “Белая Русь”, дырэктар сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Святлана Мучынская, дырэктар ТЦСАН, лідар раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Галіна Рай, старшыня ветэранскай арганізацыі РКБА Данута Сцефаноўская, былы дырэктар установы, старшыня прафесійнага конкурсу “Мода. Прыгажосць. Талент”. Ганаровыя госці не толькі звярталіся да прысутных са словамі віншавання, але і правялі цырымонію ўзнагароджання лепшых з лепшых.

Самадзейныя артысты раённых устаноў культуры таксама ўнеслі свой уклад у стварэнне святочнага настрою калектыву бытавікоў. Яны падарылі ім шыкоўную канцэртную праграму.

Задайте вопрос