Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

УРАЧЫСТАСЦЬ ДЛЯ КАЛЕКТЫВУ ЖЫЛКАМУНГАСА

25.03.2022

Дзень работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання – прафесійнае свята для ветэранаў працы і дзеючых супрацоўнікаў ЖКГ.

Сёння ў раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, падчас якой валожынскія камунальнікі падвялі вынікі напружанай працы ў 2021 годзе, вызначылі кірункі дзейнасці на будучыню, а таксама ўзгадалі працоўныя перамогі і павіншавалі з узнагародамі самых працавітых членаў калектыву.

Ад імя раённай улады прысутных віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Протас. У цырымоніі ўзнагароджання паўдзельнічалі таксама старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Алена Клачко і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі жылкамунгаса Леанід Садоўскі.

Урачыстыя моманты ў спалучэнні з канцэртнымі нумарамі ад артыстаў раённай сцэны стварылі святочны настрой людзям, ад якіх залежаць чысціня на вуліцах і ў дварах населеных пунктаў, цяпло і ўтульнасць у нашых дамах.

Задайте вопрос