Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валожынскага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Прафесіі кожна супрацоўніка раённага камбіната бытавога абслугоўвання і жылкамунгаса – адны з важнейшых у грамадстве таму, што сутнасць іх у забеспячэнні годных умоў існавання жыхароў Рэспублікі Беларусь.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за клопат пра чысціню і прыгажосць на вуліцах населеных пунктаў, за камфорт і ўтульнасць у жылым фондзе, за своечасовае аказанне бытавых паслуг.
Жадаем моцнага здароўя вам і вашым родным, невычэрпнай энергіі падчас выканання службовых абавязкаў, поспеху і росквіту арганізацыям, а сем’ям – трывалага дабрабыту. Няхай у вашых дамах і ў дамах усіх жыхароў Валожыншчыны заўсёды будзе цёпла і сонечна, а ў дружных калектывах кожнаму спецыялісту забяспечваецца павага, пашана і годная аплата працы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



