Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выдатнік сваёй справы

28.03.2022

На пярэдадні падчас урачыстасці ва ўпраўленні бытавога абслугоўвання Мінаблвыканкама за высокі прафесіяналізм і шматгадовую шчырую адданасць інтарэсам прадпрыемства нагрудным знакам “Выдатнік бытавога абслугоўвання” адзначана цырульнік жаночай залы Святлана КЕРБЕДЗЬ.

Па меркаванні самога спецыяліста, яе прафесія бадай самая некансерватыўная ў свеце. Раз і назаўсёды навучыцца аказваць паслугі цырульніка і пасля назаўсёды забыць аб неабходнасці расці  і развівацца ў гэтай творчай справе, немагчыма. Тэндэнцыі на формы стрыжак, прычосак і на методыкі іх выканання мяняюцца з хуткасцю света. Не гаворачы ўжо пра тэхналогіі фарбавання. Таму крэда любога запатрабаванага спецыяліста ў гэтай галіне – толькі наперад.

Цікава, што ў прафесію яна трапіла выпадкова, аднак, хоць мае дыплом бухгалтара, прысвяціла ёй жыццё. З удзячнасцю ўспамінае свайго настаўніка і сяброўку Галіну Галоўскую, ад якой пераймала як уменне непасрэдна працаваць з валасамі, так і дыпламатычныя прыёмы ў зносінах з самымі рознымі кліентамі. Яна гатова наладзіць кантакт і з тым, хто дакладна ведае, чаго жадае, і з тым, хто, апускаючыся ў крэсла, гаворыць з надзеяй: “На Ваш густ”.

Калі Святлану Яўгеньеўну пытаюць, як не памыліцца з выбарам майстра, яна заўсёды прапаноўвае глянуць, што ў таго на галаве, бо знакаміты “сапожник без сапог” наўрад ці можа падарыць камусьці радасць ад сваёй працы, раз не дорыць яе сабе. І яшчэ на адзін нюанс раіць звяртаць увагу спецыяліст, які выглядае настолькі молада, што цяжка паверыць у шматгадовы вопыт, – мы мяняемся з узростам, таму, каб гэта не падкрэсліваць, лепш за ўсё перыядычна прымяраць на сябе розныя іміджы. Святлана Яўгеньеўна шчыра віншуе з юбілеем РКБА сваіх калег і кліентаў. Кожнаму зычыць здароўя, радасці і (што значыць, прафесіянал!) зацікаўленасці ў доглядзе за сабой.

З мэтай захавання і развіцця традыцый у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, ушанавання работнікаў арганізацый сферы за ўклад у яе ўдасканаленне Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны знак “Выдатнік бытавога абслугоўвання”.

Нагрудным знакам за значны асабісты ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання, узорнае выкананне сваіх абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы ўзнагароджваюцца работнікі Міністэрства гандлю, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, арганізацый бытавога абслугоўвання насельніцтва, індывідуальныя прадпрымальнікі, што аказваюць паслугі насельніцтву, адпрацаваўшыя ў галіне не менш за 10 гадоў.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/18411-vydatnik-svajoj-spravy#sigProIdb17df35618

Задайте вопрос