Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Нясуць адказнасць за цяпло

28.03.2022

З добрым настроем сустракаюць прафесійнае свята на ўчастку кацельнай гаспадаркі жылкамунгаса.

Як адзначылі начальнік участка Павел Сухінін і майстар Андрэй Жамоздзік, мінулы ацяпляльны сезон для кожнай з 30 кацельных, дзе задзейнічаны каля 150 чалавек персаналу, прайшоў удала. Канешне, здараліся і паломкі, але прафесіяналы настолькі своечасова спрацоўвалі з рамонтам, што жыхары і працоўныя калектывы арганізацый, якія карыстаюцца паслугай цэнтралізаванага ацяплення, іх не заўважалі. Кацельная гаспадарка вялікая. Ціжкасць кіравання ёй, па-першае, у тым, што кропкі раскіданы па ўсёй тэрыторыі раёна. Па-другое, кожная насычана складаным абсталяваннем, што патрабуе адказнасці, засяроджанасці і пастаяннай самаадукацыі.

 Павел Міхайлавіч звязаў свой лёс з бадай самым важным звяном ЖКГ адзінаццаць гадоў таму. На пасадзе кіраўніка – год. За падтрымку, годнае стаўленне да працы, адданасць няпростай, але цікавай справе ўдзячны ўсім падначаленым, бо, па яго меркаванні, кожны – на сваім месцы. Такія спецыялісты, як электраманцёры Юрый Завацкі, Ігар Марчык, слесар Дзмітрый Бяззубенка, электрагазазваршчыкі Аляксандр Радзівілка і Аляксей Качалін, апаратчык Таццяна Сінкевіч і іншыя іх калегі – непераўзыдзеныя прафесіяналы, цікавыя асобы, цудоўныя людзі. Іх кампетэнтнасць дазваляе ў крытычных сітуацыях наладзіць 100-працэнтную ўзаемазамяняльнасць. Нават у перыяд, калі ў калектывах лютавала каранавірусная інфекцыя, кацельні дарылі цяпло жыхарам раёна ў штатным рэжыме. І гэта нягледзячы на тое, што ў асобныя дні на працоўных месцах знаходзілася менш за палавіну штату ўчастка, а з кіруючых работнікаў у страі застаўся толькі Андрэй Валянцінавіч.

На фота: Аляксандр РАДЗІВІЛКА, Ігар АМЕЛЬЯНОВІЧ, Павел СУХІНІН, Андрэй ЖАМОЗДЗІК, Ігар МАРЧЫК, Юрый ГРЫШКЕВІЧ.

Задайте вопрос