Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Будучы ўраджай: планы, намаганні, кантроль

06.04.2022

Вясенне-палявыя работы павінны быць праведзены ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Такая задача стаіць перад сельгасарганізацыямі Валожыншчыны. На працаўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый ускладаецца вялікая адказнасць за тое, каб кожны вясенні дзень пайшоў у залік новаму ўраджаю.  

Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Леонік, каб пасяўная кампанія стала паспяховай, перад кіраўнікамі прадпрыемстваў АПК і іх калектывамі пастаўлена першачарговая задача: давесці пасяўную і глебаапрацоўчую тэхніку да стапрацэнтнай гатоўнасці. Галоўная адказнасць у гэтай справе, безумоўна, ляжыць на плячах технічнага саставу прадпрыемстваў – інжынераў, слесараў, механізатараў. Як і кожны год, з імі праведзены належныя навучальныя семінары і кансультацыі, падчас якіх вялікая ўвага нададзена тэхніцы бяспекі выконваемых работ, беражліваму стаўленню да закупленых дэталяў, а таксама атрыманню дакументаў, што пацвярджаюць праходжанне ва ўстаноўленым парадку тэхнічных аглядаў.

Сёння тэхнічны арсенал для арганізацыі пасяўной, які маецца на ўзбраенні працаўнікоў АПК Валожынскага раёна, налічвае 317 трактароў (66 – энерганасычаныя), 22 адзінкі пасяўных агрэгатаў, 65 агрэгатаў для перадпасяўной апрацоўкі, плугі 8-9-абаротныя – 43, машыны для ўнясення вадкіх азотных угнаенняў – 11 адзінак і інш. Канешне, далёка не  ўся тэхніка новая. У апошні час толькі СГУ “Бабровічы” можа пахваліцца двума набытымі адзінкамі – энерганасычаным трактарам і пасяўным агрэгатам. Але ж пры гаспадарскім падыходзе, своечасовым рамонце як да падрыхтоўкі глебы, так і да сяўбы аграрыям ёсць з чым прыступаць.

Спецыялісты, якія займаюцца арганізацыяй падрыхтоўкі выхаду тэхнікі на палі, выдатна ўсведамляюць: добры яе стан абавязкова паўплывае на рацыянальнасць расходавання далёка нятанных паліва, пасяўнога матэрылу і, як след, на будучы ўраджай, а таксама на бяспеку дарожнага руху.

У перыяд з 28 сакавіка па 29 красавіка ў раёне праходзіць месячнік бяспекі ў сельгасарганізацыях раёна. Мерапрыемствы ў рамках яго скіраваны на прафілактыку траўматызму, забеспячэнне бяспечных умоў працы, выкананне норм і правіл па ахове працы, транспартную і пажарную бяспеку. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама, для кантролю за работай прадпрыемстваў у адказны перыяд створаны спецыяльныя маніторынгавыя групы, у склад якіх увайшлі спецыялісты сельгасупраўлення райвыканкама, РАУС, РАНС, РЦГіЭ, раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу.  Іх дзейнасць ладзіцца яшчэ і з мэтай дапамогі кіраўнікам сельгасарганізацый у забеспячэнні грамадскага парадку, недапушчэння п’янства на вытворчасці, выкаранення недахопаў у рабоце, прафілактыкі іншага негатыву, які можа перашкодзіць своечасоваму правядзенню пасяўных работ.  Падчас наведвання сельгасарганізацый члены маніторынгавых груп звяртаюць пільную ўвагу на арганізацыю вартавой аховы, супрацьпажарную бяспеку, годнае ўтрыманне матэрыяльных каштоўнасцей, правяраюць месцы захоўвання ядахімікатаў, гаруча-змазачных матэрыялаў.  Таксама, як кажуць, бярэцца на карандаш і стан чысціні і парадку на машынных дварах, утрыманне санітарна-бытавых памяшканняў.

Падрабязна аб матэрыяле  ў  №25 газеты «Працоўная слава».

Задайте вопрос