Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

150 гектараў новага лесу

08.04.2022

Менавіта такую плошчу сёлета зоймуць зялёныя пасадкі на тэрыторыі Валожынскага лясгаса.

9 красавіка стартуе штогадовая рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу”.

Сёлета яна праводзіцца ў 15-ы раз і прысвечана Году гістарычнай памяці.

Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу насельніцтва да рашэння задач захавання лесу як нацыянальнага багацця, навучыць людзей беражлівым адносінам да прыроды і яе насельнікаў.

 Як ствараюцца новыя лясы, колькі намаганняў неабходна прыкласці, каб яны выраслі? Аб усім гэтым мы пагутарылі з галоўным ляснічым Валожынскага лясгаса Сяргеем БАРАНОЎСКІМ.

– Сяргей Мечыслававіч, пачнём з галоўнага: што і дзе плануецца пасадзіць падчас “Тыдня лесу”?

– У лясах раёна будуць высаджаны 280 тысяч саджанцаў – у асноўным сасна, елка і бяроза, якія зоймуць каля 40 гектараў. Больш за ўсё маладых дрэўцаў з’явіцца на тэрыторыях Ракаўскага, Івянецкага лясніцтваў, часткова – у Пяршайскім, Вішнеўскім, Валожынскім. Заяўкі на ўдзел у добрай справе пацвердзілі такія буйныя рэспубліканскія арганізацыі, як “Белдзяржлес”, “Белдзяржпаляванне”, вучэбныя цэнтры Міністэрстваў лясной гаспадаркі і ўнутраных спраў “Гарані”, Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны, гандлю, раённыя структуры – райвыканкам, культработнікі Валожына і Івянца, мясцовая вайсковая часць, гаргаз, заказнік “Налібоцкі”, таварыства джыпераў, цэнтр рэфармацыі асобы, што ў вёсцы Нелюбы, другі год выказалі пажаданне нераўнадушныя жыхары вёскі Малое Запруддзе Гародзькаўскага сельсавета – чалавек 20-30.

– Акцыя праходзіць у рамках праграмы аднаўлення лясоў? Хацелася б даведацца, якая работа праводзіцца нашым лясгасам у гэтым кірунку?  

– Усяго ў бягучым годзе мы плануем стварыць 150 гектараў новага лесу – дарэчы, на адзін гектар неабходна 6-7 тысяч штук саджанцаў. Таксама яшчэ запланавана 250 гектараў, каб дапоўніць лясныя культуры мінулых гадоў, дзе слабая прыжывальнасць. 10 гектараў новага лесу будуць высеяны насеннем сасны, а ўсё астатняе – высаджана. Сеянцы з уласнага гадавальніка: ім усяго год-два, як кажуць, “ад роду”, а саджанцам елкі – два плюс два, гэта значыць, два гады вырошчваліся ў пасяўным аддзяленні, яшчэ два – у школьным. Маленькім саджанцам патрэбна 7 гадоў, каб яны дасягнулі вышыні ў 1,5 метра, а ўвогуле паўнацэнным лесам сёлетнія саджанцы стануць толькі праз 40 гадоў.

 Таксама будзем высаджваць 90 тысяч штук елкі аднагадовай з закрытай каранёвай сістэмай – па нашым заказе яе выгадаваў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, які размешчаны ў Шчомысліцах. Такі пасадачны матэрыял дае большую гарантыю прыжывальнасці. Летась мы самі выгадавалі 105 тысяч штук сасны з закрытай каранёвай сістэмай і высадзілі ўвосень. Яе мінімальная вышыня – 16 сантыметраў. А сёлета плануем мець 205 тысяч штук такога пасадачнага матэрыялу. Дзеля гэтага ў Шчомысліцы завозім спецыяльныя касеты для высявання, там у іх загружаюць грунт з неабходным утрыманнем PH і сеюць насенне – увесь далейшы працэс вырошчвання адбываецца ў цяпліцах нашага гадавальніка, што ў вёсцы Дворышча.

Падрабязна матэрыял чытайце у №26 газеты «Працоўная слава» за 08.04.2022 года.

Задайте вопрос