У Валожынскім раённым цэнтры культуры ў суботу, 19 лістапада, адбудзецца фальклорнае свята “З крыніц жыватворных”. Яно будзе прысвечанае вясельным абрадам.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны ансамбль “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.
прывязе з сабой сваіх малодшых калег па творчасці – дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў “Вянок”.
Прыме ўдзел у свяце і народны гурт народнай песні “Сваякі” Валожынскага раённага цэнтра культуры.
Фальклорны гурт “Нарэчанька” на свяце прадставіць Сакаўшчыну. Дубіна будзе прадстаўленая аматарскім калектывам “Бацькаўшчына”. З Подберазі прыедзе чалавек-аркестр Яўген Зінкевіч.
Фальклорныя гурты, інструментальныя дуэты і салісты завітаюць на свята з Багданава, Пяршаяў, Дораў, Пугачоў, Бабровічаў і Суднікаў.
Пачнецца свята фальклору ў 12.30.



