Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дастойная будучыня будуецца працавітымі рукамі

04.05.2022

Сям’я ГАСПАРЭВІЧАЎ трывала пусціла карані на ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”.

Пачатак паклала Таццяна Антонаўна, прыйшоўшы ў 1985 годзе на пасаду бухгалтара рамонтных майстэрняў. Праз 10 гадоў сюды ўладкаваўся муж Аляксандр Пятровіч: адразу быў наладчыкам, зараз – майстар цэха пластмасавых вырабаў. Іх дачка Кацярына – эканаміст рамонтных майстэрняў, прыйшла на работу напачатку 2013-а. Амаль 25 гадоў загадчыкам рамонтных майстэрняў працуе брат Таццяны Антонаўны – Аляксандр Антонавіч Рафаловіч. Кожны з іх знайшоў тут сваё прызванне і ўносіць годны ўклад у добрае імя аднаго з самых буйных прадпрыемстваў Валожыншчыны.

Задайте вопрос