Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дастойная будучыня будуецца працавітымі рукамі

04.05.2022

Сцяпан Мікалаевіч ДАНЬКО працуе электраманцёрам-кабельшчыкам на Валожынскім раёне электрычных сетак Маладзечанскія электрычныя сеткі РУП “Мінскэнерга”. Дагэтуль, вярнуўшыся з арміі, непрацяглы час быў вадзіцелем у раённым камбінаце бытавога абслугоўвання. Прачытаў аб’яву, што ў электрасеткі патрабуюцца на работу электраманцёры. Спецыяльныя навыкі атрымаў у вучэбным цэнтры. І вось ужо тры дзясяткі гадоў займаецца рамонтам і абслугоўваннем кабельных сетак раёна. Аляксей Сцяпанавіч такую ж прафесію пайшоў атрымліваць мэтанакіравана ў Валожынскі сельгасліцэй, а некалькі гадоў таму скончыў аграрны ўніверсітэт і зараз працуе майстрам. Нягледзячы на тое, што сын цяпер з’яўляецца непасрэдным начальнікам у бацькі, галава сям’і рады, што стаў прыкладам для яго ў рабоце. А вось дома “камандуе” Сцяпан Мікалаевіч, і Аляксей цалкам падпарадкоўваецца вопыту і гаспадарлівасці старэйшыны.

Задайте вопрос