Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

5 мая – дзень друку, 7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

05.05.2022

5 мая ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень друку – свята ўсіх работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, а 7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

У адносінах да нашага раёна – гэта прафесійнае свята калектыву “Працоўнай славы” і “Валожынскага радыё”. Цяперашняга і былога – тых людзей, хто аддаў многія гады свайго жыцця газеце і для якіх гэта не проста радок біяграфіі, а часцінка душы і жыцця.

Наш калектыў стараецца быць у гушчыні падзей, дзеліцца з чытачамі апошнімі навінамі жыцця раёна. Мы пішам летапіс сучаснасці праз лёс калектываў і асобных людзей і робім гэта праз слова, якое ідзе ад сэрца, праз слова, народжанае душой.

Шчырая ўдзячнасць нашым шаноўным ветэранам працы, у якіх вучыліся прафесіянальнаму майстэрству, уменню паважаць, шанаваць і любіць сваіх падпісчыкаў, працаваць дзеля іх інтарэсаў.

І, вядома ж, у гэты дзень дасылаем віншаванні нашым чытачам. Тым, хто любіць сваю «раёнку» і не шкадуе цёплых слоў для яе, хто чытае яе многа гадоў і дзесяцігоддзяў, і хто аформіў падпіску ўпершыню. Дзякуючы вашым тэлефонным званкам, паведамленням і падказкам фарміруецца раённая газета, забяспечваецца яе інфармацыйная і жанравая разнастайнасць.

Шаноўныя калегі! Жадаю, каб ваша жывое слова заўсёды несла людзям праўду, адстойвала агульначалавечыя каштоўнасці, вучыла дабру і ўзаемаразуменню! Моцнага Вам здароўя, творчага натхнення, добрых навін, цікавых падзей, незабыўных сустрэч, вялікага асабістага шчасця і дабрабыту.

З павагай, рэдактар газеты Вераніка ЗАГОРСКАЯ

Задайте вопрос