Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ПРЫЙШЛО СВЯТА Ў ДАМЫ ВЕТЭРАНАЎ

05.05.2022

Калі ветэран не можа прыйсці на свята, то свята проста абавязана прыйсці да ветэрана. Так вырашылі ў Валожынскім райвыканкаме. Сапраўды, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны – моцна пажылыя людзі. Сёння толькі адзінкі з іх знаходзяць у сабе сілы, каб асабіста прысутнічаць на ўрачыстасцях да Дня Перамогі. Аднак службовыя асобы, што ажыццяўляюць клопат пра іх, не бачаць праблемы ў тым, каб арганізаваць для кожнага з паважаных людзей прыемны і шчымлівы моманту іх дома.

Дзякуючы такому разважанню сёння ў вёсках Новы Двор і Сакаўшчыне прайшлі сапраўдныя мітынгі, у якіх без лішніх турбот і нагрузкі змаглі паўдзельнічаць ветэраны Генадзій Якаўлевіч Канцавы і Мікалай Рыгоравіч Гарнастай. Да іх завіталі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, старшыня раённага Савета ветэранаў Таццяна Ціганіна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук, дырэктар ТЦСАН Галіна Рай, старшыні Ракаўскага і Валожынскага сельвыканкамаў Аляксандр Мякінка і Віктар Комель. Прадстаўнікі ўлады выказалі героям Перамогі ўдзячнасць, пажадалі не страчваць баявы настрой, па-ранейшаму заставацца “у страі” і ўручылі падарункі. У святочных выязных мерапрыемствах прынялі ўдзел ваеннаслужачыя воінскай часці 30695, а таксама аркестр Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/19005-pryjshlo-svyata-damy-veterana#sigProId21472b840f

Задайте вопрос