Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дарагія нашы ветэраны! Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

06.05.2022

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 77-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

9 Мая – асаблівае свята, у якім зліліся ў адно душэўны боль аб незаменных стратах і радасць Вялікай Перамогі! Гэта свята стала сімвалам герамізму нашага народа, яго непахіснай трываласці і несакрушальнасці духу! Ён напаўняе сэрцы гонарам за вялікі народ, які адстаяў годнасць і незалежнасць сваёй Радзімы!

У гэты святы дзень мы нізка схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто загінуў у жорсткіх баях, адстойваючы свабоду і незалежнасць Айчыны. З глыбокай удзячнасцю гаворым пра ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу і ўсіх тых, хто жыў Перамогай, падымаў абпаленую краіну з руін і попелу. Дзякуй вам за мужнасць, трываласць, храбрасць, за падораны мір, у якім мы можам жыць і атрымліваць асалоду ад новага дня, за будучыню, якую маем дзякуючы вам! Мы заўсёды ганарыліся і будзем ганарыцца вамі, раўняліся і будзем раўняцца на вас – пакаленне пераможцаў!

Жадаю ўсім здарўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму!

Няхай неба над нашай Радзімай заўсёды будзе мірным і бязвоблачным!

Няхай толькі радасныя весткіі прыходзяць у вашы дамы.

Са святам – з Днём Перамогі!

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага

сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

Задайте вопрос