Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, партызаны і падпольшчыкі, працаўнікі тылу! Паважаныя жыхары раёна!

06.05.2022

Ад усяго сэрца віншуем з 77-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

Перамога ў маі 45-а назаўсёды застанецца для нас сімвалам доблесці, мужнасці, гераічнай працы, вялікай любові і адданасці народа сваёй Айчыне. Дзень Перамогі – свята, якое аб’ядноўвае мільёны людзей. Гэта дзень святой памяці аб загінуўшых, дзень, калі мы ў чарговы раз кажам словы ўдзячнасці тым, хто на сваіх плячах вынес увесь цяжар і пакуты самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва вайны. Ён сімвалізуе згуртаванасць і сілу народнага духу.

Вы, паважаныя ветэраны, заклалі вельмі высокую маральную планку – паказалі прыклад годнага служэння сваёй Радзіме. Наш абавязак – помніць пра гэта і рабіць усё магчымае, каб кожная старонка Вялікай Перамогі была захавана і перададзена падрастаючаму пакаленню. Светлая памяць паўшым на палях бою! Нізкі паклон франтавікам за Перамогу!

Ад усёй душы жадаем жыхарам Валожыншчыны здароўя, мірнага неба над галавой, дабрабыту, веры і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай значнасць гэтага вялікага свята, сапраўдная яго гісторыя ніколі і нікім не будуць забытыя, а дух Перамогі натхняе сэрцы і вядзе наперад – да новых перамог, поспехаў і дасягненняў дзеля росквіту роднага краю.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Задайте вопрос