Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Герой Сацыялістычнай працы – Зоя Макараўна Задора

06.05.2022

Герой Сацыялістычнай працы – Зоя Макараўна Задора  -  узнагараджана высокай узнагародай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – прафсаюзным Знакам пашаны.

Сёння, 6 мая, старшыня Валожынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч і старшыня Ракаўскага сельскага Савета Аляксандр Мякінка урачыста ўручылі высокую узнагароду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Герою Сацыялістычнай працы – Зоі Макараўне Задора  з Валожынскага раёна за значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Валожыншчыны.

4 студзеня бягучага года Зоя Макараўна адзначыла  80-гадовы юбілей .

Кажуць, калі нараджаецца чалавек, на небе загараецца яго зорка. Напэўна, для таго, каб асвятляць шлях і паказваць дарогу…Не кожнаму суджана бачыць гэта святло, каб не збочыць з правільнага напрамку і рухацца толькі наперад. Менавіта такім і быў жыццёвы дэвіз брыгадзіра паляводчай брыгады саўгаса “Падбярэззе” Зоі Макараўны Задора, якая прыехала на працу ў Валожынскі раён у 1953 годзе. Аграном па адукацыі, Зоя Макараўна не на словах ведае, што зямля з’яўляецца сапраўднай карміцелькай. І  яна не проста змагла, а даказала сваёй працай і за поспехі была ўзнагароджана ордэнам Героя Сацыялістычнай працы, двойчы з’яўлялася дэлегатам  з’ездаў КПСС. Аб гэтым яскрава сведчаць зорка на грудзях і ўсенародная любоў і пашана.

Пажадаем Зоі Макараўне Задора моцнага здароўя і доўгіх год жыцця.

Галерея изображений

Задайте вопрос