Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 мая – Міжнародны дзень сям'і

12.05.2022

Сям’я – самае галоўнае ў жыцці кожнага з нас. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця.

Немалаважную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання адыгрывае кніга, бібліятэка. Валожынская  дзіцячая бібліятэка вядзе пастаянную работу па прапагандзе сямейных каштоўнасцяў і арганізацыі сямейнага вольнага часу.

Наша бібліятэка заўсёды адкрыта не толькі для дзяцей, але і для бацькоў. На кніжных выставах прадстаўлены  кнігі, якія дапамагаюць навучанню дзяцей, арганізаваць святы ў сям'і, саветы па вядзенні гаспадаркі, а таксама па медыцыне, псіхалогіі, педагогіцы і ўзроставых асаблівасцях развіцця дзяцей .

Супрацоўнікі нашай бібліятэкі ад усяго  сэрца віншуюць усіх з Днем сям'і!  Добра вам, міру, радасці, кахання, здароўя і шчасця!

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/19140-15-maya-mizhnarodny-dzen-syam-i#sigProId8e003ebcd5

Задайте вопрос