Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Айчыне ўрачыста прысягнулi

13.12.2016

10 снежня ў воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях краіны прайшло ўрачыстае прынясенне ваеннай прысягі маладымі вайскоўцамі. У воінскай часці 30695 у той дзень сабралася мноства людзей: сваякі, блізкія, знаёмыя прыехалі падтрымаць сваіх дарагіх людзей – цяперашніх навабранцаў.

 Не па-зімоваму дажджлівым ранкам на вернасць Айчыне прысягнулі 124 вайскоўцы, з іх 10 – ураджэнцы і жыхары Валожыншчыны.

153-ю асобную Кёнігсбергскую ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічную брыгаду асобага прызначэння наведаў начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел ЦІХАНАЎ. Ён прыняў непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве, заслухаўшы даклады аб прынясенні прысягі ад многіх маладых вайскоўцаў. Сярод такіх быў і радавы Т. ВАСІЛЬЕЎ. 

Пачатковую ваенную падрыхтоўку маладыя байцы асвоілі ў поўнай меры: шарэнгі роўныя, ніхто не замарудзіўся, не збіўся з кроку, раўняючыся перад камандаваннем гарнізона і шматлікімі гасцямі ўрачыстасці. І знаёмы тэкст гучаў з вуснаў навабранцаў пераканаўчай, непарушнай клятвай берагчы суверэнітэт Радзімы і спакой яе людзей…

З гонарам выслухалі цяпер ужо сапраўдныя салдаты віншавальныя словы камандзіра часці падпалкоўніка Сяргея Вячаслававіча Галіева. З трыбуны прывіталі новае папаўненне радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння генерал-маёр Павел Віктаравіч Ціханаў, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік. Па яшчэ адной непарушнай традыцыі на добрую службу благаславіў Благачынны Валожынскай акругі протаіерэй Дзмітрый Агіевіч.

 Гэты дзень запомніўся маладым вайскоўцам і першым звальненнем. Разам з роднымі людзьмі яны прагуляліся па вуліцах горада, падзяліліся апошнімі навінамі са свайго жыцця, пачулі весткі з дому.

Задайте вопрос